Назад к книге «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» [Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч]

Янкi, альбо Астатнi наезд на Лiтве

Уладзiслаy Ахроменка

Максiм Клiмковiч

Мудзiлы, хаблы, асаднiкi, жандары, палiцыянты, вайскоyцы Войска Польскага, Чырвонай Армii i Вермахта, агенты Дэфензiвы, Гестапа i НКВД, палiтвязнi, чыкагскiя копы i гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караiмскай, iтальянскай ды жыдоyскай нацыянальнасцяy, бадзяжная цыркавая трупа, музыкi опернага тэатра “Ля Скала”, кiназдымачная група з Галiвуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкi, парсючкi, куркi ды iншыя прадстаyнiкi традыцыйнай беларускай фауны.

Падзеi адбываюцца y мiжваенны час на тэрыторыi Крэсаy Усходнiх РП (Рэчы Паспалiтай) i y Чыкага (ЗША, Ілiнойс). Факты i падзеi, выкладзеныя y кнiзе, цалкам прыдуманыя аyтарамi, чаго не скажаш пра некаторыя рэалii жыцця Крэсаy Усходнiх. Усе выпадковыя супадзеннi – недарэчнасцi, а недарэчнасцi – ненаyмысныя.

Уладзiслаy Ахроменка, Максiм Клiмковiч

Янкi, альбо Астатнi наезд на Лiтве

Факты i падзеi, выкладзеныя y кнiзе, цалкам прыдуманыя аyтарамi, чаго не скажаш пра некаторыя рэалii жыцця Крэсаy Усходнiх. Усе выпадковыя супадзеннi – недарэчнасцi, а недарэчнасцi – ненаyмысныя.

© Уладзiслаy Ахроменка, 2007

© Максiм Клiмковiч, 2007

© Медысонт, 2007

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016

Дзейныя асобы

Янка Лабановiч – былы школьны настаyнiк, аматар бiльярднага кiя i чаркi, нефармальны лiдэр усiх янак, беларускi буржуазны нацыяналiст;

Іван (Янка) Брыль – каваль-асiлак, местачковы баксёр, сябра Янкi Лабановiча, беларускi буржуазны нацыяналiст;

Янкель (Янка) Фiнберг – скрыпач, сябра Янкi Лабановiча, беларускi буржуазны нацыяналiст;

Аянька (Янка) Кiльмандовiч – лiцвiнскi татарын, харунжы Гарадзенскага Уланскага палка, сябра Янкi Лабановiча, беларускi буржуазны нацыяналiст;

Ісабэль Карвальес– артыстка бадзяжнай цыркавой трупы, паглынальнiца шваек, сяброyка Янкi Лабановiча, беларуская буржуазная нацыяналiстка;

Хросны – лiдэр беларускай мафiёзнай групоyкi “Тутэйшыя” y Чыкага, беларускi буржуазны нацыяналiст i дасведчаны гангстэр;

Карла Спагецi– легат iтальянскай мафiёзнай групоyкi “Сiцылiйская вячэра” y Крэсах Усходнiх Рэчы Паспалiтай, вельмi аyтарытэтны крымiнальнiк;

Эмiлiя Вастрабрамская– iнтэлiгентка-адраджэнка;

Вiктар Янукевiч – вораг-жандар з аховы канцлагера Бяроза-Картузская, амаральны мудзiла;

Таварыш Пранiк – камандзiр падпольнай чакiсцкай групоyкi тэрарыстаy “Халодная галава”, мудзiла;

Шалёнас Халерас – лiетувас шавiнiстас, лiдэр канкурэнтнай тэрарыстычнай групоyкi “Лабусы”, жмудзiлас;

Таварыш Баян —актыyны сябра чакiсцкай тэрарыстычнай групоyкi “Халодная галава”, мудзiла;

Кiроyца бранiраванага “Пакарда”– ягоны сябра i паплечнiк, такi ж мудзiла;

Геносэ Юзiк —вусаты дзядзька на ровары;

Таварыш Адзiк —другi вусаты дзядзька на ровары;

Дзядзька Сэм —акула Уол-стрыта;

Навум Фабрыкант– бiзнесовец;

Моyша i Гiрша – вучнi Навума Фабрыканта;

Маленькi Сруль (Ісраэль) – пляменнiк i вучань Навума Фабрыканта;

Мiкола Хапернiк – адстаyны генерал Дэфензiвы, астраном-аматар, прыхаваны парнаграфiст;

Соф’я Уласеyна Мурашова– руская графiня, удава генерал-губернатара;

Беларусачка – дзяyчынка y васiльковым вяночку;

Манамах– маскальскi папуга;

Стасiк i Чэсiк– тутэйшыя бабры;

Пралог

1

Дупа яе была вабная. Янка Лабановiч зiрнуy на яе i зразумеy: гэта лёс.

Бездакорныя клубы дрыготка адгукалiся на кожны рух. Тонкая вертыкальная лiнiя нябачным люстэркам падзяляла клубы на сiметрычныя паловы-адбiткi. Ядвабная чорная радзiмка, што амаль схавалася мiж iмi, замiлоyвала позiрк i п’янiла розум.

Але самым цудоyным быy колер клубоy – шляхетна-шакаладны, рыхтык, ранiшняя кава y фiлiжанцы пана пробашча.

Маладзён нiколi раней не сузiраy падобнай прыгажосцi. Колькi хвiлiн ён памiраy у шчасцi, а калi пераканаyся, што перад iм не мроя, вымавiy зачаравана i yрачыста:

– Дупа…

– Як бульба, што y нас у Яблонаyшчыне пражаць, – пачулася згоднае каля самага вуха. І тут да назiральнiка дайшло: на жаль, не толькi ён цешыy вока цудам нетутэйшай прыроды. Яшчэ трое маладзёнаy уважлiва yглядалiся y бездакорныя формы.

Сябры, як заyжды, былi поруч. Але ж гэтым разам – абсалютна недарэ