Назад к книге «Праклятыя госці сталіцы» [Ольгерд Иванович Бахаревич, Альгерд Бахарэвiч]

Праклятыя госцi сталiцы

Альгерд Бахарэвiч

У цэнтры рамана Альгерда Бахарэвiча “Праклятыя госьцi сталiцы” – даволi каларытны i таямнiчы персанаж па iменi Назар Мiнус, жыццё якога пачалося y савецкiм грамадстве, а працягнулася y перабудовачныя i постсавецкiя часы. Ён увасабляе людзей, выхаваных у жорсткасцi, расхлiстанасцi, няпэyнасцi, амаральнасцi, ханжастве прамiнулага стагоддоддзя, ён – твар гэтай эпохi, ён увабраy у сябе самыя непрывабныя душэyныя якасцi. Чым не герой нашага часу? І розум гэтага знешне непрыкметнага, але yнутрана вельмi неардынарнага чалавека спрадукаваy iдэю тэатра, дзе падмянялася будзённае, рэальнае, на выдуманае, няiснае, i наадварот. Акторамi былi самыя звычайныя людзi, а спектаклем называлiся, на першы погляд, шараговыя жыццёвыя падзеi (сход нацыяналiстаy, рок-канцэрт для падлеткаy, мясцовы конкурс прыгажосцi цi проста чарговая сустрэча аматараy сеткавага маркетынгу). Але там, па той бок нябачнай празрыстай сцяны, абраныя, пасвечаныя гледачы пад усеyладным кiраyнiцтвам Назара Мiнуса маглi зразумець, наколькi абсурднымi насамрэч выглядаюць думкi, учынкi, паводзiны людзей у паyсядзённасцi.

Альгерд Бахарэвiч

Праклятыя госцi сталiцы

© Бахарэвiч А., 2008

© Выдавец Логвiнаy І.П., 2008

Частка першая

Мiнус

1

Увесь дом чуy, як яго зачыналi: жонка мясцовага актывiста Мiнуса, якая вiталася з суседзямi заyсёды шэптам, на гэты раз лямантавала як рэзаная, насаджваючы нядаyна пабудаваную хрушчоyку на свой крык, нiбы мяса на шампур. Мужчыны весела падмiргвалi адзiн аднаму, кабеты, хаваючы абурэньне, удавалi трывогу: цi мала што? (хаця б вокны пазачыняла)… Аднак столькi было y гэтым ляманце радаснай моцы, моцы сусьветнага патопу, такiм ён быy красавiцкiм, антысавецкiм, усепераможным, што нават школьнiкi, якiя гулялi y двары y штандар, разумелi: цётцы вельмi, вельмi добра… Дый не магло, ня мела права y кватэры нумар дзевятнаццаць адбыцца анiчога благога, там заyсёды жылi як душа пад душам Шарко. Так што калi таварыш Мiнус з папкай пад пахаю вяртаyся дахаты з таварыскага суду, суседзi сустракалi яго звычнай нянавiсьцю, i толькi малады практыкант з жэку чамусьцi горача пацiснуy руку.

Як i yсе тутэйшыя дзецi, Назар Мiнус нарадзiyся з жоyтай плямкаю на правым прадплеччы, падобнай да лiшая. Гэта быy час, калi вэтэраны вайны яшчэ не кусалi людзей у цёмных завулках, i марозiва рабiлi з малака. У суседнiм пад’езьдзе жыy хлопчык Родзя, i yсё на сьвеце было Родзiна. Грэлася на плiце вада y эмаляваным вядры, майдадыр са злавесным шкробатам наточваy свой iнструмэнт, i кляксонамi павiсквалi прывязаныя да калыскi гумовыя качкi. Сястра нехаця малiлася на кухнi сьвятому Валодзю. Назар Мiнус узяy нагу y руку й цiха прамовiy:

– Не разумею.

Тут жа па-над iм навiсла сястра, вялiзная, нiбы цэпэлiн. Чорнымi ад атраманту рукамi yхапiлася за пруты калыскi – блiзка, так невыносна блiзка: “Мама, мама, ён сказаy мама!”. Зьбеглiся, торгалi, як на таржышчы. Апоyначы прыйшоy Мiнус-старэйшы, давiyся макаронамi пад сьвiсьцячы жаночы шэпт. Падыйшоy да заснулага Назара, паглядзеy са шкадаваньнем: бiцэпсаy не вiдаць, i ростам ня выйшаy – дзе ж такога на бам адправiш.

2

Тым вясёлым i знаходлiвым, хто вызначае будучыню па палёце птушак, а нацыянальнасьць – па форме носу, адразу адкажам на галоyнае пытаньне:

– Не.

3

Нiхто з нас ня памятае таго часу, калi знаходзiyся y мацярынскiм чэраве; сэйсмiчныя хвалi на жончыным жываце не абуджаюць у мужа yспамiнаy пра колiшнюю yласную шчасьлiвую адзiноту, дый сама жонка глядзiць на iх як на нечуваны цуд, забыyшыся, што калiсьцi лупiла кагосьцi нагою пад рэбры. Вiдаць, надта yжо жахлiвай была тая гвалтоyная калектывiзацыя, настолькi жахлiвай, што памяць пра яе пасьпешлiва сьцiраецца з нашай сьвядомасьцi разам з ранейшымi yспамiнамi – як з дыскеты. Інакш бы людзi да канца дзён жылi пад цяжарам гэтай незваротнай страты, чалавецтва ператварылася б у статак занудаy-экзыстэнцыялiстаy, цэрквы будавалi б у форме вагiнаy, жыцьцё лiчылася б сьмерцю, а зачацьце – злачынствам, людзi б толькi й рабiлi што yздыхалi пра страчаны рай; усе сысуны на зямлi хадзiлi б злыя й паyасьлеплыя; пасьля такога прасторавага