Назад к книге «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» [Ольгерд Иванович Бахаревич, Альгерд Бахарэвiч]

Бэзавы i чорны. Парыж праз акуляры беларускай лiтаратуры

Альгерд Бахарэвiч

Кожны пiсьменнiк пiша пра Парыж, нават калi нiчога пра яго не ведае i нават тады, калi апiсвае сваю родную вёску. Няма нiчога весялейшага i рызыкоyнейшага, як блуканьнi з мапай Парыжу па беларускай лiтаратуры i яе ваколiцах, па сваiх i чужых жыцьцях i словах, бяз сэнсу i мэты, як i належыць эyрапейцам, паэтам i марнатраyцам.

Альгерд Бахарэвiч

Бэзавы i чорны. Парыж праз акуляры беларускай лiтаратуры

? Julie

© Бахарэвiч А., 2016

© Цiмафеева Ю, вокладка, 2016

© Выдавец Змiцер Колас, 2016

© Распаyсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнiгарня», 2018

* * *

Жанр гэтай кнiгi, назву якой даy радок Пiмена Панчанкi, насамрэч вызначыць даволi складана. “Бэзавы i чорны” – вялiкае эсэ пра вобраз Парыжу y беларускай лiтаратуры, ад ХІХ стагодзьдзя да нашых дзён. Пры ахвоце яго можна yспрымаць таксама як гiд (а хутчэй, антыгiд) па Парыжы для тых, каму цiкава зьвязаць прыгожае пiсьменства з канкрэтнымi месцамi францускай сталiцы. Часам аповед нагадвае раман, часам – падарожны дзёньнiк. Адзiн з разьдзелаy кнiгi – гэта паyнавартаснае апавяданьне пад назвай “Магiла Нестара Махно”. У гэтай эстэцкай кнiзе багата асабiстага, балючага, суб’ектыyнага – усяго таго, чым жывiцца лiтаратура ва yсе часы, а таксама шмат арыгiнальных цытатаy. Сярод аyтараy, творы якiх згаданыя y “Бэзавым i чорным”: Дунiн-Марцiнкевiч i Акудовiч, Шамякiн i Янка Маyр, Адам Глобус i Кастусь Акула, Хадановiч i Быкаy, Вальжына Морт i Куляшоy… А таксама такiя беларускiя пiсьменьнiкi, як Джойс, Кафка, Набокаy i Гайнэ.

* * *

1. Шпага. Менск. Імпэрыя

На Раство 1979 году савецкае тэлебачаньне зрабiла народу шыкоyны падарунак – трохсэрыйны фiльм “Д’Артаньян i тры мушкетэры”, зьняты знакамiтай Адэскай кiнастудыяй. Тэлевiзiя ведала, што пакласьцi пад ялiнку лянiвым бязбожным падлеткам i iхным працавiтым бацькам. Кiно зрабiлася культавым – гэткiм i застаецца для yсiх добрых людзей, якiя жылi y iмпэрыi зла.

Пакласьцi пад ялiнку?.. Так, ялiнкi yжо стаялi y сваiх цесных ганаровых кутах, побач з тэлевiзарам i сэрвантам, якi таксама yвесь час нешта паказваy. Маму, тату, наша няхiтрае жыцьцё, нашу фамiльную парцаляну – i тую самую ялiнку. Так, ялiнкi даyно стаялi ва yсiх кватэрах, i на кожнай падрыгвалi i паблiсквалi цацкi, як падвескi Ганны Аyстрыйскай. Але што да самога Раства, тут трэба быць асьцярожным. Нi пра якае Раство, а пагатоy заходняе, буржуазна-каталiцкае, у нас тады нават ня згадвалi. У сюжэце i пэрсанажах неверагоднай Каляднай гiсторыi пра Збаyцу я разьбяруся толькi гадоy празь дзесяць, а да гэтага буду проста абыякава прапускаць у кнiжках словы “Раство”, “Хрыстос”, “пакутнiк”, “цуд”. Яны будуць падавацца адзнакамi загранiчнага кнiжнага стылю: хрэн ведае, да чаго яны i што значаць, але гучыць прыгожа. Галоyнае, каб не замiналi iнтрызе.

Ялiнкi стаялi i чакалi Новага году. А з экрана прывабна бомкала Адэская кiнастудыя, надзiмаючы y душы нейкiя дзiyныя ветразi, папярэджваючы, што зараз пачнецца фiльм, i калi ты прапусьцiш цiтры, будзеш сам вiнаваты. Напэyна, я быy занадта малы, каб пабачыць прэм’еру – але фiльм паyтаралi кожны год, i кожны Новы год мала чым адрозьнiваyся ад папярэдняга. Усе ялiнкi на адзiн твар, як гвардзейцы кардынала. Думаю, упершыню я па-сапраyднаму паглядзеy таго “Д’Артаньяна” y 1981-м. І адразу пайшоy майстраваць сабе шпагу.

Шпагi былi даyгiя, з алюмiнiю, сьветла-шэрага i гнуткага. Дзе яго бралi, ня памятаю, але шпага была y кожнага хлопчыка – калi, вядома, ён сапраyдны мужчына i мушкетэр. Дзяржальны, або, па-простаму, ручкi y шпагаy былi вiтыя, мудрагелiста закручаныя, важкiя, дужа прыемна было выхоплiваць такую шпагу i трымаць у руцэ. У тыя гады yсе раптам пачалi размаyляць на францускi манер i зьвяртацца адзiн да аднаго на “вы”: “Зашчышчайцесь, мэсье” – i выпад, i yкол у бок, i выцеклыя вочы: па адным-два на кожны раён. Культавы фiльм патрабаваy ахвярапрынашэньняy. “Я вызываю вас на дуэль!” – i алюмiневы клiнок утыкаецца y паветра, i так хочацца пабачыць чужую кроy, што зусiм ня думаеш пра сваю. Паyсюдна зьвiнелi алюмiневыя дуэлi, забароненыя, але таму яшчэ больш ня