Назад к книге «Дзеці Аліндаркі» [Ольгерд Иванович Бахаревич, Альгерд Бахарэвiч]

Дзецi Алiндаркi

Альгерд Бахарэвiч

Героi новага рамана Альгерда Бахарэвiча – беларускамоyныя дзецi, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль i Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе iх чакаюць зусiм не дзiцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыyтопiя – кнiгу можна аднесьцi да кожнага з гэтых жанраy, але яна yсё роyна застаецца кнiгай пра нас, тых, хто жыве тут i цяпер.

Альгерд Бахарэвiч

Дзецi Алiндаркi

© Бахарэвiч А., 2014

© Дубовiк К., вокладка, 2014

© ПВУП «Галiяфы», 2014

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016

1. Маю сястру зьелi ваyкi

Маю сястру зьелi ваyкi.

Лёччыка так усхвалявалi гэтыя словы, якiя толькi што невядома чаму прыйшлi яму y галаву – быццам ён неyпрыкмет пракаyтнуy iх разам з чарнiчным лiстком, да якога прыклеiyся маленькi жук з сонечным блiкам на сьпiне – што Лёччык ажно перастаy жаваць, выпрастаyся, заплюшчыy вочы i зь нейкiм урачыстым жахам прамовiy: “Маю сястру зьелi ваyкi”.

Голас прагучаy так, нiбы належаy зусiм ня Лёччыку, а камусьцi iншаму.

Нiбы нехта стаяy у Лёччыка за сьпiнай.

Ён адплюшчыy вочы i азiрнуyся – у плаyнай жэстыкуляцыi елак не адчувалася, на шчасьце, нiякага сэнсу, i мiмiка сонца нi на што такое не намякала. Але словы i праyда прагучалi так, нiбы пасярод зарасьнiкаy чарнiчнiку раскрыyся нейкi зялёны рот, паварушыy вуснамi i сказаy усё гэта – тое, што гаварыць нельга нi y якiм разе. Прынамсi, у прысутнасьцi той самай сястры, якую цяпер не было вiдаць. Раз-пораз яна вынырвала сярод дрэваy, у самых нечаканых месцах, як з-пад зямлi, i Лёччыку здавалася, што Лёся капае там падземныя хады, а ня ягадамi ласуецца.

Вось зараз выскачыць проста y яго з-пад ног, раскiдаyшы мох, а чарнiчныя кусты яшчэ калышуцца, а тая страшная фраза yсё яшчэ вiсiць у паветры, зачапiлася за павуцiньне i трымцiць, нейкая недаказаная – хаця што y яе мог быць за працяг, Лёччык ня ведаy. Накiнецца на яго Лёся, засланiyшы сабой лагоднае сонца – i павалiць проста на чарнiцы, i пачне душыць, душыць сваiмi сiнiмi пальцамi-страшыдламi. Сiнiмi, сiнiмi, здымi! – не здыму! – i вочы Лёсiны блiзка-блiзка, з чырвоным, як на фатаздымках, адлiвам. Ён уявiy сабе раптам, што y Лёсi асадка пацякла y кiшэнi, залiла ёй шорты, цячэ па нагах, яна засунула y шорты руку, дастала асадку, а пальцы yсе y сiнiм, учэпiстая такая сiнь, давядзецца yсё выкiдваць, усё, нiчога не адмыеш.

А ён жа не вiнаваты, вiнаватыя гэтыя кiславатыя, ачмуральныя шарыкi, пiгулкi, ад якiх у галаву лезе розная чухня i цесна робiцца y грудзях. Чарнiцы, чмурыцы, чарнадур, ды ня проста чарнадур, а нейкi чарнадур фортэ. І перад вачыма пералiваецца прыгожая, зялёная лясная луска. І дыхаць цяжка, i пальцы ня слухаюцца, жывуць, як самi па сабе. І ад чарнiцаy не адарвацца.

Чарнiцы i праyда дужа нагадвалi таблеткi, якiя iм давалi y лягеры. Тыя таблеткi было лёгка адрозьнiваць па колерах. Цёмна-сiнiя – iх давалi пасьля сьняданку. Дзяyчаткi казалi, што гэта для памяцi. Дзеyкi заyсёды ведаюць крыху больш – хаця iм, вядома, нельга верыць. Ад такiх сiнiх, амаль чорных пiгулак робiшся нiбы зачараваны: што нi пачуеш, што нi пабачыш – нiчога yжо не забудзеш. І сапраyды, уначы y лягеры кожны пражыты дзень успамiнаyся y такiх яркiх, навязьлiвых падрабязнасьцях, што потым цяжка было заснуць. Памятаyся кожны рух, кожны гук: грукат лыжак y сталовай, цi як паyзе y неба сьцяг па мачце, i стрэл рэзанага yдару над заyжды халодным, як магiльная плiта, каменным пiнг-понгавым сталом… Лёччык так i не навучыyся такому фокусу, а цяпер ужо i не навучыцца, вiдаць, нiколi. Там, куды яны едуць, наyрад цi будзе пiнг-понг.

У лягеры былi яшчэ зялёныя таблеткi – “вiтамiны”, i карычневыя, самыя нясмачныя. Лёся доyга не хацела прызнавацца, што за пагалоска ходзiць сярод дзяyчатак пра гэтыя прадаyгаватыя капсулi – але потым сказала, што насамрэч нiхто гэтага ня ведае. Толькi ад тых карычневых пiгулак iм чамусьцi хацелася закапацца y зямлю. Толiк, той, якi надоечы абасцаyся, так i зрабiy. Важатыя знайшлi яго yвечары за кухняй, закапанага па горла y жвiр; нехта yставiy яму y нос два каyпачкi ад зубной пасты. Дырэктару вырашылi не казаць i доyга дзiвiлiся, як гэ